Drupal
Drupal (ад гал. druppel — кропля) — сістэма кіравання сайтам Drupal Беларусь, напісаная на мове PHP і выкарыстоўваючая ў якасці сховішча інфармацыі рэляцыйную базу дадзеных (падтрымліваюцца MySQL, PostgreSQL, а таксама любыя СКБД якія падтрымоўваюцца бібліятэкай PEAR). Drupal з'яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем абароненым ліцэнзіяй GPL і ствараецца высілкамі энтузіястаў са ўсяго свету. Пачаў распрацоўку галандзец Дрыс Байтаерт (Dries Buytaert), які і дагэтуль з'яўляецца кіраўніком праекта. Архітэктура Drupal дазваляе ўжываць яго для пабудовы розных тыпаў сайтаў — ад блогаў і форумаў, да інфармацыйных архіваў або сайтаў навін. Функцыянальнасць забяспечваецца падлучальнымі модулямі, якія звяртаюцца да агульнага API Drupal. Стандартны набор модуляў уключае, напрыклад, такія функцыі як стужка навінаў, блог, форум, загрузка файлаў, зборшчык навін, галасаванні, пошук і інш. Вялікая колькасць дадатковых модуляў, якія значна пашыраюць базавыя функцыі можна запампаваць з афіцыйнага сайта.Найбольш важныя функцыі якія прадстаўляюцца модулямі ўваходзячымі ў пастаўку Drupal:
- адзіная катэгарызацыі ўсіх відаў кантэнта - ад форумных паведамленняў да блогаў і навінавых артыкулаў
- укладзенасць катэгорый любой глыбіні
- пошук па змесціву сайта
- размежаванне доступу карыстальнікаў да дакументаў (ролевая мадэль)
- дынамічная пабудова меню
- падтрымка XML-фарматаў:
- вывад дакументаў у RDF/RSS
- агрэгацыя матэрыялаў з іншых сайтаў
- BlogAPI для публікацыі матэрыялаў з дапамогай знешніх праграм.
- падтрымка агульнай аўтарызацыі паміж сайтамі на Drupal ("сайты-партнёры")
- кароткія URL
- падтрымка зменных тэм афармлення сайта з прадастаўленнем некалькіх гатовых варыянтаў
- падтрымка перакладаў інтэрфейсу сайта на розныя мовы
- магчымасць стварэння сайтаў з перакрыжоўваючымся змесцівам (напрыклад агульнай базай карыстальнікаў або агульнымі наладкамі)
- паасобныя канфігурацыі сайта для розных віртуальных хастоў (у тым ліку ўласныя наборы модуляў і тэм афармленняў для кожнага падсайта)
- механізм для абмежавання нагрузкі на сайт (аўтаматычнае адключэнне пры высокай наведвальнасці часткі інфармацыйных блокаў і модуляў)
Змест
- 1 Падтрымка лакалізацыі
- 2 Метады структурызацыі змесціва
- 3 Прыклады модуляў
- 4 Недахопы
- 5 Кнігі
- 6 Спасылкі
- 6.1 Нацыянальныя суполкі і сайты падтрымкі
Падтрымка лакалізацыі
Сістэма падтрымлівае лакалізацыю інтэрфейса для розных моваў. Маецца падтрымка рускай і беларускай моваў. Выкарыстоўваецца ўласны механізм для лакалізацыі з захоўваннем перакладаў у базе дадзеных, нароўні з астатнім змесцівам сайта. Пры гэтым нескладанай з'яўляецца адаптацыя да працы са стандартнай бібліятэкай gettext. Імпарт і экспарт перакладаў сайта таксама здзяйсняецца ў выглядзе po-файлаў (фармат, які выкарыстоўваецца бібліятэкай gettext).
Поўная лакалізацыя змесціва падтрымліваецца іншымі модулямі (не ўваходзяць у пастаўку Drupal, але могуць быць запампаваныя з сайта распрацоўшчыкаў).
Метады структурызацыі змесціва
У Drupal прапаноўваецца гнуткая схема арганізацыі структуры сайта на аснове таксанаміі. Таксанамія — механізм, які дазваляе ствараць адвольную колькасць тэматычных катэгорый для змесціва сайта і асацыяваць іх з модулямі, што забяспечваюць увод і вывад інфармацыі. Катэгорыі могуць уяўляць плоскія або іерархічныя спісы, альбо складаныя структуры, дзе элемент можа мець некалькі «бацькоў» і некалькі даччыных элементаў. З дапамогай падобнай схемы аднымі і тымі жа модулямі магчымая арганізацыя розных варыянтаў структурызацыі змесціва. Напрыклад, лёгка ствараецца скразны спіс «ключавых слоў» для ўсіх дакументаў сайта і т. п.
Дызайн сайта на Drupal будуецца на аснове зменных тэм афармлення. Хаця і няма адзінай схемы пабудовы дызайну, наўзамен Drupal дае магчымасць выкарыстаць розныя «рухавікі» тэм, выкарыстоўваючы шаблоны, зручныя для рэдагавання (шаблоны XML у рухавіках xtemplate і Smarty або шаблоны на HTML+убудаваны PHP у рухавіку phptemplate і т. п.), альбо ствараць тэмы афармлення якія наўпрост звяртаюцца да API Drupal.
Пачыная з версіі 4.7 Drupal падтрымлівае тэхналогію Ajax, для дынамічнай падгрузкі змесціва без поўнага абнаўлення старонак.
Прыклады модуляў
Дадатковыя модулі размешчаныя ў рэпазітарыі на drupal.org дазваляюць значна пашырыць функцыянальнасць сістэмы. Некалькі прыкладаў (прыведзены модулі для версіі Drupal 4.6, не заўсёды даступныя для ўсіх версій сістэмы):
- Banner - банэрная сістэма
- BBCode - падтрымка фарматавання BBCode для змесціва сайта
- Captcha - ахоўны механізм малюнкаў "captcha", які выкарыстоўваецца пры рэгістрацыі
- Ecommerce - электронная крама
- Fckeditor - графічны рэдактар для ўводу кантэнту
- Gallery - інтэграцыя з галерэяй малюнкаў Gallery2
- LDAP integration - інтэграцыя з LDAP
- listhandler - інтэграцыя з паштовымі рассылкамі
- Project - багтрэкер
- SPAM - блакаванне спаму на аснове алгарытму Байеса
- Swish - інтэграцыя з сістэмай пошуку Swish
- Textile - падтрымка разметкі Textile для змесціва сайта
- Поўны спіс модуляў на drupal.org
Да несумнеўных вартасцяў Drupal варта аднесці вельмі поўную дакументацыю па розных аспектах сістэмы (аднак толькі на ангельскай мове).
Недахопы
Крытыкі Drupal ставяць у папрок распрацоўшчыкам слабае выкарыстанне аб'ектных магчымасцяў PHP. Аб'ектная мадэль у Drupal прысутнічае, але ў некалькі нетрадыцыйным для PHP выглядзе..
З прычыны актыўнага выкарыстання базы дадзеных Drupal можа быць занадта цяжкі для рэсурсаў якія прадстаўляюцца на танных тарыфных планах хостынг-правайдэраў, хоць для невялікіх сайтаў з наведвальнасцю ў некалькі сотняў або тысяч наведвальнікаў у суткі гэтых рэсурсаў будзе досыць.
Кнігі
- Robert T. Douglass, Mike Little, Jared W. Smith "Building Online Communities with Drupal, phpBB, and WordPress". Apress, ISBN 1-59-059562-9
- David Mercer "Drupal: Creating Blogs, Forums, Portals, and Community Websites", ISBN 1904811809
Спасылкі
- Афіцыйны сайт праекту Drupal
- Дакументацыя на рускай мове
- Апісанне API і прыклады кода
- «Theme Garden» — прыклады дызайну сайтаў на Drupal
- Сістэмныя патрабаванні Drupal
- Група аб Drupal у Google Groups
- Дэманстрацыйны сайт для азнаямлення з магчымасцямі Drupal
- Криптология
- «ВостокСпецСтрой»
- Вакансия Drupal CMS/PHP Lead Developer
- Обработка запроса раньше чем зарегистрированный обратный вызов друпала
- Работа для студента
- Настройка изображений при помощи cck, filefield, imageapi, imagecache и imagefield - видеоурок №7
- Настройка Pathauto
- Установка и конфигурация друпала
- Создаём сайт с нуля - установка движка
- Нужен разработчик Интернет магазина на Друпале
- Litehost - лучший хостинг байнета! Идеально подходит для Drupal!
- Создаём сайт с нуля - изменение шаблона оформления
- mozg.by
- В команду "Интерфакс-Запад" требуется программист-разработчик
- РЕАЛЬНЫЙ Интернет заработок (не лохотрон, не кликанье)в Беларуси.
- Темы для Drupal 6
- Перевод на белорусский - готово
- Разработка сайта с нуля на Drupal'e + дизайн (желательно) + связка с форумом vBulletin + последующая поддержка ЗА ДЕНЬГИ
- Устранение ошибок без определения
- Нужно разработать модуль "инвестиционный портфель пользователя"
- Встреча Друпалеров в Минске
- могу предложить интересную работу
- Как верстать для Drupal ?
- Часть 2.0 Сделаем это по-быстрому – Habrahabr за пару часов
- Темы для Drupal 6: ближайшее рассмотрение
- Общий дизайн сайта
- Drupal и категоризование материалов
- Нужна помощь в исправлении ошибки при попытке отредактировать меню.
- Ищу Drupal программиста
- Drupalogy.ru: выставка сайтов, сделанных на Drupal


Последние комментарии
6 часов 39 минут назад
6 часов 41 минут назад
4 дня 2 часа назад
6 дней 15 часов назад
6 дней 15 часов назад
1 неделя 1 час назад
1 неделя 4 дня назад
1 неделя 4 дня назад
1 неделя 5 дней назад
1 неделя 5 дней назад